Фэст “Кераміка Крэва”: назад у мінулае

 

Фэст “Кераміка Крэва”: назад у мінулае

Общество
13.08.2022
2853
Аматары гістарычных вандровак і  дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і сярэднявечных танцаў 13 жніўня сабраліся на фэсце “Кераміка Крэва”.
Гэта імпрэза – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі і гісторыі. А традыцыйнае свята керамістаў, якое тут ладзіцца,  гаворыць пра тое, што керамічнае мастацтва будзе і далей развівацца.

развівацца.

IMG_8805.JPG

IMG_8767.JPG

IMG_8626.JPG

IMG_8619.JPG

IMG_8602.JPG

IMG_8594.JPG

Фестываль распачаўся  тэатралізаванай праграмай “Мінулае побач”. Пасля чаго публіцы былі прадстаўлены майстры-керамісты – удзельнікі фестывалю.

“Сёння ў чарговы раз “Кераміка Крэва” расчыняе свае дзверы для ўсіх аматараў гісторыі і народнай творчасці, а таксама для таленавітых людзей, якія сваімі рукамі ствараюць з гліны сапраўдны цуд”, - зазначыла падчас адкрыцця імпрэзы начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і прапанавала ўсім прысутным весела і з карысцю правесці час. 

Канцэртная праграма распачалася выступленнем народнага ансамбля песні “Вечарынка” з Жодзішак, пасля – на сцэну выйшлі народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёскі калыскі” (З Лідчыны) і вакальны ансамбль “Рада-Дар” з Гродна.  Завяршылася канцэртная праграма выступленнем творчых калектываў Смаргоншчыны.

IMG_8789.JPG

IMG_8972.JPG

IMG_8900.JPG

IMG_9104.JPG

IMG_8894.JPG

Ва ўнутраным двары замка праходзіў рыцарскі фэст “Меч Кейстута”. Акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча дапамаглі рэканструктары з Мінска. Рыцарскія турніры для публікі – шоу экзатычнае і захапляльнае.

IMG_8928.JPG

IMG_8834.JPG

Удзельнік клуба “Вількамір” Алег Смайкевіч (клубнае імя – пан Алег з Наваградку) зазначае: “З радасцю ўдзельнічаем у такіх святах. Я люблю ўсе замкі Беларусі, быў ва ўсіх. У Крэве – асаблівая энергетыка. Выступаць у такіх месцах – неверагодна цікава і захапляльна”.  

 Падчас фэсту працавала фотавыстава “Артэфакты з раскопак у Крэўскім замку”, супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея праводзілі экскурсіі з элементамі тэатралізацыі “Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае”.

IMG_9033.JPG

IMG_8814.JPG

Экспазіцыі  “Тры эпохі Крэва” і “Крэўскія татары” прэзентаваў краязнаўца-рэканструктар з Крэва Канстанцін Дземідовіч.

IMG_8913.JPG

Музыка і майстар традыцыйных музычных інструментаў Аляксей Яскевіч распавядаў пра сваю творчасць.

Усе жадаючыя  маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах і забавах.

IMG_8897.JPG

IMG_8876.JPG

На працягу фестывалю-кірмашу працаваў  “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці.

Працавалі літаратурна-гульнёвая пляцоўка “Крэўскія забаўкі” і пляцоўка “Кола цудаў”. Выхаванцы  Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – удзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” паказалі спектакль. Тут таксама праводзіліся майстар-класы, прадаваліся вырабы дзіцячай творчасці, быў арганізаваны плэнэр юных мастакоў.

IMG_8688.JPG

IMG_9062.JPG

IMG_9076.JPG

IMG_9045.JPG

У майстэрні смаку “Карчомка па-крэўску” можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку. Асаблівым попытам карысталася медавуха, якую па старажытных рэцэптах  прыгатавалі работнікі Сінькоўскага Дома культуры. 

Фестываль-кірмаш дазволіў яшчэ раз  дакрануцца да багатага гістарычнага мінулага гэтай старажытнай зямлі.

IMG_8976.JPG

Ганна, горад Мінск:

Дзесяць гадоў таму была ў Крэўскім замку на экскурсіі, а на такім свяце – упершыню. Весела, цікава, пазнавальна. Цудоўныя інтэрактывы. Уражвае майстэрства керамістаў, нешта абавязкова купім на памяць.

IMG_9014.JPG

Вікторыя, горад Ашмяны:

На такім свяце ў Крэве ўпершыню. Прыемная атмасфера. Ужо зрабілі шмат фота, накупілі сувеніраў, дачка пагулялі практычна ва ўсе гульні. Такія святы дапамагаюць дакрануцца да гісторыі, адчуць сувязь мінулага і сучаснасці.

IMG_8989.JPG

Анатоль Іванавіч, горад Смаргонь:

На такіх святах бываем з жонкай пастаянна. Кожны раз здзіўляемся майстэрству керамістаў. Залатыя рукі ствараюць цудоўныя рэчы.

Мы ўжо паглядзелі рыцарскі турнір, чакаем экскурсіі. Радуюся, што Крэўскі замак пераўвасабляецца. Як было і што з ім сталася – неба і зямля! І рэканструкцыя прадаўжаецца.

IMG_9000.JPG

Сям’я Івановых, горад Кастрама (Расія):

Прыехалі ў госці ў Смаргонь і нечакана патрапілі ў Крэва. Вельмі спадабалася. Тэматычныя фестывалі праходзяць і ў нас у Кастраме, але тут іншы падыход і тэматыка. Сярэднявечча, рыцары… Шмат новай цікавай інфармацыі. Мы ў захапленні!

 Галіна АНОНАВА.

Фота аўтара.