31 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Галіна гандлю ўносіць важкі ўклад у развіццё эканомікі раёна, забеспячэнне насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі. І ўсё гэта дзякуючы працы, мэтанакіраванасці і адказнасці кожнага работніка сферы гандлю.
Ад вашага прафесіяналізму, невычэрпнай энергіі і самааддачы шмат у чым залежыць дабрабыт людзей, а ад вашай усмешкі і ўвагі - выдатны настрой.
Прыміце словы глыбокай падзякі за адданасць абранай справе, веды, вопыт і цярпенне. Няхай удача і поспех будуць нязменнымі спадарожнікамі ў ажыццяўленні самых смелых ідэй і намечаных планаў. Моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і дастатку вам і вашым родным!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.