Жыхары і госці аграгарадка Вішнева 9 ліпеня акунуліся ў атмасферу містыкі і чараўніцтва. Тут праходзіць самае старажытнае свята - Купалле - "Свята сонца, зямлі і вады". Яго арганізатары падышлі сур'ёзна і пастараліся ўзнавіць усе лепшыя традыцыі, акунуць гасцей у чароўную атмасферу Купалля.
Водзяць карагоды, плятуць вянкі і скачуць праз вогнішча: як у Вішневе святкуюць Купалле (+ Відэа)
Общество
10.07.2022
Выстава-продаж купальскіх кветак і вянкоў, частаванне-продаж страў традыцыйнай беларускай кухні, майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў, жартоўная латарэя – і гэта яшчэ не ўсё, што прапаноўваецца для гасцей свята.
За музычны, танцавальны настрой адказваюць артысты музычнага тэатра “Рада” (г. Гродна) і творчых калектываў Смаргоншчыны.
Цалкам спазнаць атмасферу Купальскай ночы дапамаглі тэатралізаваная праграма “Купалаўская ночка маленька” і выступленне тэатра мініяцюр “ Вясёлы калейдаскоп” Крэўскага Дома культуры.
Фаер-шоў, святочны салют і дыскатэка пад адкрытым небам з жывым гукам – што яшчэ патрэбна для сапраўднага самага гарачага свята!
Наталля АНТОНЕНКА.
Фота i вiдэа аўтара.