17 красавіка – Вялікдзень

 

17 красавіка – Вялікдзень

Общество
17.04.2022
930

1.jpg


Паважаныя святары і хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Вялікаднём!

Гэтае вялікае свята нясе непагаснае святло веры, напаўняе сэрцы самымі добрымі пачуццямі, дорыць радасць, любоў і надзею. Яно дарагое мільёнам людзей - усім, хто шануе хрысціянскія каштоўнасці.

У велікодныя дні ўсіх людзей перапаўняе пачуццё глыбокай радасці і імкненне тварыць добрыя справы, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спагадзе.

Няхай гэтае светлае свята сагрэе вашы сэрцы радасцю і цяплом зносін з роднымі і блізкімі, прынясе ў кожны дом паразуменне і шчасце. Шчыра жадаем выканання ўсіх надзей і добрых пачынанняў, міру, дабра і кахання!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.