Католікі святкуюць Вялікдзень

 

Католікі святкуюць Вялікдзень

Общество
17.04.2022
730

2.jpg

Паважаныя вернікі! Шчыра віншуем вас са святам Вялікадня!

Цуд Уваскрэсення Хрыста аб’ядноўвае ўсіх нас верай у перамогу Бога над цемрай, над злом, над смерцю. Сёння мы адрываем Уваскрэсламу Ісусу свае душы і просім напоўніць нас духоўнай сілай і надзеяй. У гэты дзень дзякуем Пану Богу за тое, што ў дні выпрабаванняў мы адчуваем Яго абарону і падтрымку, у складаныя моманты непахісна верым, што Пан не пакідае нас.

Няхай Уваскрэслы Хрыстос будзе для вас крыніцай жывой веры і непахіснай надзеі, натхняе на добрыя справы. Няхай Вялікдзень стане для кожнага пачаткам новага жыцця – лепшага і добрага.

Браты-салезіяне з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.