Вялікдзень. У атмасферы згуртаванасці і духоўнай еднасці

 

Вялікдзень. У атмасферы згуртаванасці і духоўнай еднасці

Общество
17.04.2022
1646
Фарбаванае яйка - адзін з галоўных атрыбутаў Вялікадня. Яйка сімвалізуе жыццё і адраджэнне. Здаўна лічылася, што велікоднае асвечанае яйка (абавязкова чырвонага колеру - як сімвал крыві Хрыста) павінна быць першай стравай пасля 40-дзённага посту.

IMG_1693.jpg

Аднак пазней іх сталі фарбаваць у іншыя колеры. Ад таго, чым фарбуюць яйкі на Вялікдзень, залежыць і іх колер. Гэта можа быць шалупінне ад цыбулі, прыродныя альбо харчовыя фарбавальнікі. Дарэчы, колер мае значэнне. Белы – райскі, сімвалізуе сабой чысціню і духоўнасць. Чырвоны – царскі колер, нагадвае аб Божай любові да чалавечага роду. Жоўты (аранжавы і залаты) – багацце. Блакітны (святло Найсвяцейшай Дзевы) – дабрыня, надзея, любоў да бліжняга. Зялёны (як спалучэнне блакітнага і жоўтага) – дабрабыт.

“Я помню, як мая бабуля ператварала “простае” яйка ў “залатое”, - расказвае Вольга Цуканава. – Фарбавала яна іх у шалупінні ад цыбулі. Каб дадаць мастацкай вартасці, выкарыстоўвала розныя лісткі траў – ляпіла іх на сценкі яйка, якое змяшчала ў “панчоху”. Калі даставала з вады, то на яйку заставаўся адбітак лістка. Для такіх мэтаў можна выкарыстоўваць рызінкі і ніткі, якімі абмотваюць яйкі.

Цяпер для ўпрыгожвання можна купіць розныя налепкі і тэрмаплёнкі, для якіх прататыпам, відаць, і сталі лісты траў”.

Вольга прызналася, што звычайна яйкі для сябе і яе сям’і на Вялікдзень фарбуюць бацькі. А сёлета вырашыла сама з меншымі сынамі – пяцігадовымі Іванам і Ільёй - пазаймацца мастацкім роспісам яйка. Гэта надзвычай захапляльная справа, падчас якой ствараецца атмасфера дружбы, згуртаванасці і духоўнай еднасці, што вельмі важна адчуваць напярэдадні Вялікадня.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.