Каманда сярэдняй школы №5 перамагла ў архітэктурна-гістарычным геакешынгу

 

Каманда сярэдняй школы №5 перамагла ў архітэктурна-гістарычным геакешынгу

Общество
13.04.2022
1001
9 красавіка раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі праводзіў архітэктурна-гістарычны геакешынг “Мая Смаргонь”, у якім прынялі ўдзел больш за 14 устаноў адукацыі нашага раёна. Каманда девяцікласнікаў “Нашчадкі” сярэдняй школы №5 была ўзнагароджана Дыпломам I ступені.

Каманда НАШЧАДКІ.jpg

Падчас гульні неабходна было за пэўны час па GPS-каардынатам вызначыць аб’ект на карце нашага горада, на фоне яго сфатаграфавацца і адказаць на пытанні.

Геакешынг – гэта не толькі забава. У ходзе гульні вучні павысілі свой узровень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі, палепшылі навыкі арыентавання на мясцовасці, а таксама веды па гісторыі Смаргоні.

Вывучэнне гісторыі роднага краю, непасрэдна таго месца, дзе ты жывеш, вучышся, вядзеш актыўны лад жыцця, з’яўляецца надзвычай актуальным у наш час. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму пачынаецца менавіта з любові да сваёй малой радзімы.

Ганна Іванова, настаўнік гісторыі

і грамадазнаўства СШ №5 г. Смаргоні.