2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
2 красавіка 1996 года, быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які дазволіў двум брацкім народам перайсці да будаўніцтва нашага агульнага саюзнага дому на аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай супольнасці.
За гэты час пройдзены значны шлях.
Мы не толькі захавалі, але і ў шмат разоў прымножылі кааперацыйныя сувязі ў вытворчасці, адукацыі і культуры. Сярод агульных дасягненняў - сумесны запуск касмічных апаратаў, стварэнне суперкамп'ютараў, рэалізацыя шматлікіх высокатэхналагічных праектаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Новай вяршыняй супрацоўніцтва стаў увод у эксплуатацыю энергаблока Беларускай АЭС.
Упэўнены, што ў далейшым паглыбленні саюзнай інтэграцыі на аснове прынцыпаў роўнасці і незалежнасці дзвюх дзяржаў, ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве зацікаўлены як расіяне, так і беларусы.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.