Бацькаўшчына: гісторыя Смаргоншчыны ў фотаздымках. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

 

Бацькаўшчына: гісторыя Смаргоншчыны ў фотаздымках. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Общество
07.03.2022
799
Міністэрства інфармацыі сумесна з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым рэалізуе праект “Бацькаўшчына”, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Праз фотаздымкі можна адсачыць, як змяняліся населеныя пункты, гістарычныя помнікі і знакавыя аб’екты нашай краіны. Газета “Светлы шлях” далучаецца да праекта і прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай Смаргоншчыны.

Костел.jpg

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла, несумненна, з’яўляецца жамчужынай нашага горада. Гэта адзіны сведка, які за 400 з лішнім гадоў бачыў Смаргонь і падчас святаў, і падчас войнаў і пажараў. Пабудаваны як кальвінскі збор у 1553 - 1555 гг. (на іншых звестках - у 1606 - 1612 гг.) па распараджэнні першых уладальнікаў Смаргоні князёў Зяновічаў, храм быў хутка перададзены каталікам. 3 1866 года ён з’яўляўся Свята-Міхайлаўскай царквой. У гады Першай сусветнай вайны святыня была часткова разбурана. Аднаўлялі яе ўжо як каталіцкі касцёл. У савецкі час, як і большасць культавых збудаванняў, храм быў зачынены і выкарыстоўваўся для іншых мэтаў. Такім чынам, будынак паспеў паслужыць і кальвіністам, і каталікам, і праваслаўным, і ваяўнічым атэістам.

IMG_0006.jpg

Аксана ГЕЙБОВІЧ.