У Сінькоўскай школе прайшло пасяджэнне ШАГ
Намеснік начальніка райаддзела МНС Мікалай Шыш гутарыць з вучнями.
На чарговую сустрэчу, прысвечаную Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, пагранічнай службе і МНС, прыехаў намеснік начальніка райаддзела МНС Мікалай Шыш. Сустрэча прайшла вельмі цікава і плённа. Мікалай Мікалаевіч расказаў пра гісторыю стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, акрэсліў структуру дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Вельмі падрабязна адказаў ён і на пытанні навучэнцаў, звязаныя з прафесійнымі якасцямі выратавальнікаў, даў падрабязную інфармацыю тым навучэнцам, якія зацікавіліся прафесіяй выратавальніка, наконт паступлення ў навучальныя ўстановы і перспектывах работы ў МНС.
Вера Лобач,
класны кіраўнік 10 класа
Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы.