Абласны дыктант пісалі ў пятай школе

 

Абласны дыктант пісалі ў пятай школе

Общество
21.02.2022
261
Кожны чалавек павінен валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жыве. Нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

Абласны дыктант.jpg

Абласны дыктант.

У Міжнародны дзень роднай мовы Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі ініцыіраваў акцыю ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці па напісанні дыктанта 21 лютага 2022 года. Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, удасканаленне ведаў удзельнікаў па роднай мове.

У сярэдняй школе №5 магчымасць далучыцца да роднага слова праз абласны дыктант атрымалі педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі, грамадскасць. Удзел у дыктанце – добраахвотны. Пісалі дыктант пад назвай “Музей паэта” 38 чалавек. Прысутныя былі аб’яднаныя адзінай мэтай – разам з мовай адчуць пачуццё годнасці і духоўнай згуртаванасці, што вельмі важна ў Год гістарычнай памяці.

Валянціна  Трайковіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №5.