Абласны дыктант пісалі ў пятай школе
Абласны дыктант.
У Міжнародны дзень роднай мовы Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі ініцыіраваў акцыю ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці па напісанні дыктанта 21 лютага 2022 года. Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, удасканаленне ведаў удзельнікаў па роднай мове.
У сярэдняй школе №5 магчымасць далучыцца да роднага слова праз абласны дыктант атрымалі педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі, грамадскасць. Удзел у дыктанце – добраахвотны. Пісалі дыктант пад назвай “Музей паэта” 38 чалавек. Прысутныя былі аб’яднаныя адзінай мэтай – разам з мовай адчуць пачуццё годнасці і духоўнай згуртаванасці, што вельмі важна ў Год гістарычнай памяці.
Валянціна Трайковіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №5.