Дзень роднай мовы прайшоў у Крэўскай СШ
Дзень роднай мовы .
Для навучэнцаў 3 класа прайшло цікавае мерапрыемства – брэйн-рынг “Знаўцы роднай мовы”. Навучэнцы адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, вымаўлялі скорагаворкі, разгадвалі шарады і метаграмы, гулялі ў перакладчыкаў.
Каб замацаваць веды навучэнцаў аб мове, разнастайнасці моўных сродкаў у 4 класе прайшла гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзве каманды: “Васілёчкі” і “Званочкі”. Навучэнцы спаборнічалі ў веданні загадак, прыказак, разгадвалі крыжаванкі, успомнілі народны фальклор.
Школьнікі 7 - 9 класаў з ахвотай адказалі на пытанні віктарыны “Беларуская скарбонка”. Навучэнцы нашай установы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога чэленджа “Мова”, які прысвячаўся тыдню роднай мовы і талерантнасці, і прачыталі верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”; у Instagram-чэленджы “Дзень роднай мовы” ў рамках акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.
Трэцякласнікі прызнаюцца ў любові да роднай мовы .
21 лютага педагогі і работнікі ўстановы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Усе мы яшчэ раз упэўніліся, што родная мова – гэта той скарб, які ніхто не можа ў нас забраць, а мы павінны перадаць яго нашым дзецям і ўнукам, бо пакуль жыве наша мова, жыве і наш народ.
Тамара Шчасная,
настаўнік пачатковых класаў ДУА “ВПК Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.