Тыдзень прафарыентацыі прайшоў ў Сінькоўскіх яслях-садзе - сярэдняй школе

 

Тыдзень прафарыентацыі прайшоў ў Сінькоўскіх яслях-садзе - сярэдняй школе

Общество
07.02.2022
1360
У рамках тыдня прафарыентацыі ў 10 класе Сінькоўскіх ясляў-садзе - сярэдняй школе  прайшоў інтэрактыўны занятак-даследаванне “Прафесія маёй мары”. Тэма вельмі важная менавіта для вучняў старэйшых класаў. Юнацтва – пара мараў, ілюзій, і вельмі добра, калі яны рэалізуюцца ў далейшым жыцці. Але сустрэча з рэальнасцю – як правіла, вельмі настойлівая праца, нават расчараванне ў любімай справе, прафесіі. Таму да яе выбару трэба падыходзіць вельмі сур’ёзна і грунтоўна.

Вучні запаўняюць анкету.jpg

Вучні запаўняюць анкету.

У ходзе класнай гадзіны навучэнцы вызначыліся са сваімі самымі ярка выражанымі рысамі характару з дапамогай практыкавання “Круг”. “Парада сяброў” – гэта заданне, якое дапамагло аднакласнікам вызначыцца наконт якасцей, якія неабходна ім развіваць у сабе, каб дабіцца поспеху ў абранай імі прафесіі. Праз гульню “Аптыміст і песіміст” дзеці вучыліся прымаць рэаліі жыцця і знаходзіць ва ўсім як адмоўныя, так і станоўчыя бакі.

Другая частка занятка была прысвечана міні-даследаванню. Дзесяцікласнікі склалі асабістую табліцу прафесійнага выбару. З дапамогай анкетавання старшакласнікі вызначылі сферу дзейнасці, якая для кожнага з іх найбольш падыходзіць, і ўпісалі ў табліцу тыя прафесіі, якія іх зацікавілі. Потым звярнуліся да астралогіі і запісалі прафесіі, якія прапануе гараскоп па знаку задыяка. Наступны этап – прафесія, якую нясе імя. Сюды ж унеслі свае ўласныя пажаданні і пажаданні ў выбары прафесіі бацькоў.

Класны кіраўнік Вера Лобач і вучні 10 класа.jpg

Класны кіраўнік Вера Лобач і вучні 10 класа.

Прааналізаваўшы атрыманае, кожны зрабіў для сабе выснову. Якую? Напэўна, кожны сваю. Але адзінае, што адзначылі ўдзельнікі такога даследавання, што парады астролагаў, бацькоў і нават псіхолагаў – гэта добра, але выбар за кожным з іх. І каб рэалізаваць сваю мару, неабходна вельмі моцна жадаць гэтага, прыкладаць уласныя намаганні і цвёрда ісці да пастаўленай мэты.

Вера Лобач, класны кіраўнік 10 класа.