Маляванка на світшоце

 

Маляванка на світшоце

Общество
30.01.2022
1576
Можна апрануцца “па-шэраму”: джынсы, байка, у якасці аксесуара выкарыстаць заплечнік – і зліцца з натоўпам. А можна ў “шэрасць” дадаць колеру – і ты будзеш заўсёды ў цэнтры ўвагі.

1.png

Анастасія Жабінская і Ганна Ларыёнава, выхаванкі гуртка «Маляванка» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, пад кіраўніцтвам Надзеі Кастровай распрацавалі i выканалi цiкавы праект. Пазнаёміўшыся з жыццём і творчасцю мастачкі Алены Кіш, яны стварылі ўнікальныя рэчы: на футболку і шопер “перанеслі” элементы сюжэтаў з маляванак “Дзева на водах” і “У райскім садзе”. Атрымалася вельмі прыгожа і крэатыўна.

2.png

“Акрамя гэтага дзяўчаты зрабілі невялікую маляванку, у сюжэце якой таксама “задзейнічаны” элементы маляванак Алены Кіш. Гэта работа захоўваецца на выставе ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. А світшот і шопер дзяўчаты з задавальненнем носяць самі”, зазначыла кіраўніца гуртка “Маляванка” Надзея Кастрова.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва ЦТДМ.