25 СНЕЖНЯ - НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА

 

25 СНЕЖНЯ - НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА

Общество
25.12.2022
3898


Шчыра віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Нараджэнне – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў маралі.

У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, якія ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.

На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні.

Сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення, радасці, святочнага настрою.

З Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.