20 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ

 

20 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ

Общество
20.11.2022
3921

2.JPG

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комлексу Смаргоншчыны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

 Асаблівая ўвага да сялянскай працы даўняя добрая традыцыя. Менавіта таму сельская гаспадарка знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі кіраўніцтва рэспублікі і раёна. Смаргоншчына здаўна славілася рупліўцамі, жыццё якіх непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю кожны год шчыруюць у гаспадарках раёна дзеля таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны.

Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем словы віншавання ўсім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цахах прадпрыемстваў. Таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія па праву з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу. Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення ў ажыццяўленні сваіх мар і задум, а таксама паспяховай працы на карысць сваёй сям’і і грамадства!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.