7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Кастрычніцкая рэвалюцыя стала адной з найбольш значных падзей мінулага стагоддзя. Яна мела ўплыў на развіццё многіх краін свету. Яе ідэалы - мір, свабода, гуманізм - і сёння актуальныя для сусветнага грамадства, знаходзяць адлюстраванне ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці розных народаў свету. Менавіта гэта падзея мае першараднае значэнне для станаўлення і развіцця нашага беларускага грамадства.
Гледзячы на падзеі мінулага, мы бяром з яго лепшае, тое, што прайшло выпрабаванне часам. Менавіта такі падыход дазваляе дынамічна развівацца нашаму грамадству, з перспектывай глядзець наперад.
Жадаем усім жыхарам нашага краю моцнага здароўя, радасці і дабрабыту. Няхай поспех і аптымізм суправаджаюць вас у штодзённых справах, лад ды згода пануюць у сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.