Падарожжа ў мінулае
Пазнаваць Беларусь, далучыцца да гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццявіць падарожжа ў мінулае выхаванцам аздараўленчага лагера “Пунсовыя ветразі”, які знаходзіцца ў сярэдняй школе №3, дапамаглі супрацоўнікі УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”. Дзякуючы ім маленькія смаргонцы ажыццявілі рэтра-падарожжа і пабывалі ў “Смаргоні кірмашовай”. Супрацоўнікі музея ў тэатралізаванай і інтэрактыўнай форме расказалі пра гісторыю знакамітай “Мядзведжай акадэміі”. Асабліва ўразіла выступленне “мядзведзя-акадэміка” пад кіраўніцтвам павадыра. Цікавая гульня дапамагла стварыць цудоўны настрой. Гасцінная гаспадыня-абараначніца ўзгадала, што Смаргонь - гэта беларуская сталіца абаранкаў, пра гісторыю гэтых ласункаў і пачаставала імі ўсіх гасцей.
Калі вы жадаеце з карысцю і пазітывам правесці вольны час, то наведайце “Смаргонь кірмашовую”, не пашкадуеце.
Галіна Мінкевіч,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Пунсовыя ветразі” СШ №3.