9 КАСТРЫЧНІКА - СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПОШТЫ
Паважаныя работнікі паштовай сувязі і ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
У сучасным свеце паштовая сувязь застаецца адным з найбольш масавых і эканамічных сродкаў камунікацыі. Яе сацыяльную значнасць цяжка пераацаніць пошта аб’ядноўвае мільёны людзей, звязвае населеныя пункты Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Галіна, у якой вы працуеце, пастаянна развіваецца, прымае на ўзбраенне самыя перадавыя тэхналогіі. Дзякуючы добрасумленнай працы паштавікоў, адказнаму стаўленню да сваіх абавязкаў пошта застаецца надзейным і даступным відам сувязі.
Самых шчырых слоў падзякі заслугоўваюць ветэраны галіны, многія з якіх аддалі сваёй любімай прафесіі не адно дзесяцігоддзе. Вашы веды, вопыт і навыкі, якія перадаюцца маладой змене, залог стабільнай і бесперабойнай працы паштовых аддзяленняў.
Жадаем усім работнікам пошты поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, новых прафесійных дасягненняў, здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.