У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося

 

У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося

Общество
27.09.2021
4867
Для выхаванцаў  роўнаўзроставай групы Вішнеўскіх ясляў-сада - сярэдняй школы  была праведзена музычна-гульнёвая забава “У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося”, прысвечаная знаёмству з некаторымі старонкамі вуснай народнай творчасці. Падчас мерапрыемства дзеці мелі магчымасць далучыцца да вытокаў беларускай нацыянальнай культуры.

2.jpg

Фальклор з’яўляецца адной з крыніц уздзеяння на рознабаковае развіццё асобы. Таму ў нашай дашкольнай установе ўвага надаецца далучэнню выхаванцаў да вытокаў беларускай нацыянальнай культуры. Вялікую цікавасць у дашкольнікаў выклікала музычна-гульнёвая забава “У дзеда Антося ўсё з загадкі пачалося”. Дзеці разгадвалі загадкі, выконвалі беларускія народныя песні “Дудачка грае”, “Вясёлы бубен”, з вялікім задавальненнем танцавалі беларускі народны танец “Беларуская танцавальная”, прынялі актыўны ўдзел у беларускіх народных гульнях “Агароднік”, “Гаспадыня і кот”, у гульні-карагодзе “Бярозка”.

3.jpg

Такія мерапрыемствы знаходзяць сваё адлюстраванне ў выхаванцаў: яны становяцца больш актыўнамі і эмацыянальнымі, пашыраецца іх уяўленне аб навакольным асяроддзі, узбагачаецца слоўнікавы запас, павышаецца інтарэс да народнай творчасці.