У Сіньках зладзілі “Свята беларускіх гаспадынь”

 

У Сіньках зладзілі “Свята беларускіх гаспадынь”

Общество
26.07.2021
4829
25 ліпеня жыхары аграгарадка Сінькі і навакольных вёсак сталі ўдзельнікамі «Свята беларускіх гаспадынь». Яно праводзіцца тут ужо некалькі гадоў. На гэты раз работнікі Сінькоўскага Дома культуры прысвяцілі свята суседзям.

IMG_5777.JPG

IMG_5773.JPG

IMG_5754.JPG

IMG_5683.JPG

Святочная праграма была цікавай і насычанай. Прадстаўнікі вуліц аграгарадка і некалькіх вёсак выставілі на сталы розныя кулінарныя вырабы.

Удзельнікаў і гасцей свята прывітаў старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей Пачыкоўскі.

Гаспадыні і гаспадары распавядалі, наколькі яны ведаюць сваіх суседзяў, з чым ходзяць да іх у госці. Не абышлося без цікавых гісторый, адна жанчына прачытала некалькі гумарэсак. Адным словам, было весела, гледачы адорвалі выступоўцаў апладысментамі.

Кожны падворак прадставіў свой абярэг. Яны былі розныя: дамавы, жанчына з вёдрамі, вянок і нават венік для лазні.

IMG_5781.JPG

IMG_5787.JPG

IMG_5798.JPG

IMG_5816.JPG

За перамогу ў конкурсах удзельнікі атрымлівалі прызы. А работнікі Сінькоўскага дома культуры і вучні мясцовай школы выконвалі для іх песні.

На свята завіталі самадзейныя артысты з вёскі Альхоўка Астравецкага раёна, выступілі з канцэртнай праграмай.

На пляцоўцы, дзе праводзілася свята, прайцавалі гандлёвыя аб’екты. Для дзяцей былі ўстаноўлены атракцыёны, можна было пакатацца на дзіцячым аўтамабілі ці матацыкле, паспытаць салодкай ваты, іншых прысмакаў.

IMG_5824.JPG

IMG_5866.JPG

IMG_5905.JPG

IMG_5934.JPG

IMG_5971.JPG

IMG_6004.JPG

IMG_5653.JPG

IMG_5669.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.