19 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

 

19 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Общество
19.06.2022
556

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша высакародная прафесія ва ўсе часы карысталася заслужанай павагай і пашанай.

Вас справядліва і заслужана называюць героямі нашага часу. Штодня сваёй карпатлівай працай вы дарыце людзям надзею, вяртаеце ім здароўе і веру ў будучыню.

Прыміце словы падзякі і падтрымкі за тое, што вы добрасумленна выконваеце свой прафесійны і чалавечы абавязкі, што вы абралі нялёгкі шлях служэння людзям, застаяцеся вернымі свайму пакліканню.

Жадаем вам новых прафесійных поспехаў, невычэрпных сіл і энергіі, рэалізацыі задуманых планаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.