“Кушлянскі фэст”: літаратары, музыкі, танцоры на адной пляцоўцы

 

“Кушлянскі фэст”: літаратары, музыкі, танцоры на адной пляцоўцы

Культура
18.06.2022
6298

На традыцыйным літаратурна-музычным свяце “Кушлянскі фэст”, што ладзіўся ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча, сабраліся аматары беларускага слова, танца і музыкі.

Літаратурны квіз, майстар-класы, інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова”, выступленне народнага тэатра лялек “Батлейка”, экскурсіі па  музеі-сядзібе “Кушляны”… - удзельнікаў свята чакала насычаная праграма. 

Да гасцей фэсту звярнуўся дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік: “Прыемна вітаць вас у Кушлянах – у гэтым утульным і маляўнічым месцы. Францішак Багушэвіч – яскравая фігура ў гісторыі нашай краіны. Спадзяюся, што гэты  фестываль узбагаціць наша духоўнае жыццё, што кожны з нас тут знойдзе таямніцу Францішка Багушэвіча, якая будзе даспадобы”. 

IMG_2836.JPG

IMG_2838.JPG

Сёлета Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі распачалі новую традыцыю – арганізавалі творчы конкурс “Усім будзе чутна: ад краю да краю” па дзвюх намінацыях: “Літаратурная творчасць” і “Выяўленчае мастацтва”. Падчас імпрэзы ў Кушлянах былі падведзены яго вынікі. Узнагароды “пачынаючай пішучай браціі” ўручыў пісьменнік Віктар Шніп. Сярод узнагароджаных – смаргонцы: Вікторыя Кармілец (РЦТДМ, за пераклад у вершаванай форме празаічнага твора Францішка Багушэвіча “Палясоўчык”), Данііл Карасевіч (СШ №5, эсэ “Да Багушэвіча ў Кушляны”), Ілья Забрамскі (гімназія), Аліна Захарэвіч (“СШ №7), Аляксандра Пасажэннікава (СШ №1).

IMG_2850.JPG

IMG_2855.JPG

IMG_2877.JPG

Узнагароды з рук Сяргея Усіка атрымалі  юныя мастакі: Алеся Жук (Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа), Марына Казакевіч (Сінькоўскі яслі-сад – СШ), Соф’я Міхайлава (СШ №3), Лізавета Скараходава (РЦТДМ).

IMG_2893.JPG

IMG_2896.JPG

IMG_2901.JPG

IMG_2910.JPG

IMG_2916.JPG

Удзельнікаў свята вітала і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. На сцэну выйшлі літаратары Віктар Шніп і Іна Фралова. 

“Прыязджаю ў Кушляны практычна на ўсе святы, калі раптам прапускаю, адчуваю сябе хворым… - прызнаўся ў інтэрв’ю Віктар Шніп. - Кушлянскае свята збірае заўсёды шмат людзей, бо гэта свята паэзіі. Людзі цягнуцца да культуры, а яна ў нас багатая. Францішак Багушэвіч нарадзіўся амаль 200 год таму, а тое, што ён зрабіў, жыве і будзе жыць дзякуючы нам, беларусам, якія высока цэняць яго творчасць”.    

IMG_2925.JPG

IMG_2944.JPG

IMG_2949.JPG

IMG_2823.JPG

Цікавую праграму падрыхтавалі для гасцей фэсту смаргонскія бібліятэкары. Працавала  кніжная выстава “Абаронца праўды Францішак Багушэвіч”, лялечны тэатр “Праменьчык” паказаў пастаноўку па матывах аповесці Васіля Хомчанкі “Пры апазнанні – затрымаць”, удзельнікі “адкрытага мікрафону” чыталі любімыя творы Багушэвіча…

IMG_2957.JPG

IMG_2977.JPG

IMG_2991.JPG

IMG_2996.JPG

У межах “Кушлянскага фэсту” быў арганізаваны першы фестываль інструментальнай народнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу”. Удзел у ім прынялі пяць калектываў: гурт “Анягож” з Мінска, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” і народны ансамбль народнай музыкі “Явар” са Смаргоні, узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішак і гурт “Кушлянская капэла”. 

IMG_2998.JPG

IMG_3001.JPG

IMG_3020.JPG

IMG_3023.JPG

IMG_3032.JPG

IMG_3054.JPG

IMG_3060.JPG

IMG_3068.JPG

IMG_3087.JPG

IMG_3103.JPG

IMG_3135.JPG

Як вядома, у снежні мінулага года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Смаргонскія найгрышы». У складзе рады была Алена Каліноўская, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКІМ, якая займаецца пытаннямі аховы нематэрыяльнай спадчыны. Алена Тадэвушаўна прыехала і на “Кушлянскі фэст”. “Цудоўна, што элемент выканальніцкага мастацтва «Смаргонскія найгрышы» атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта стала падставай для правядзення шэрагу імпрэзаў, у тым ліку і сённяшняга фестывалю. Я рада, што ён адбыўся. Правесці яго ў межах “Кушлянскага фэсту” – выдатная ідэя. Гэта цудоўны пачатак . У будучым, я ўпэўнена, да вас далучацца музыкі з розных куткоў Беларусі, - адзначылаАлена Каліноўская. - Гэтым фестывалем мы вяртаем жывую прыгожую атмасферу свята, прыгожай камунікацыі з музычнымі і з танцавальнымі сродкамі. Такім чынам, мы аднаўляем не толькі музыку, але і пэўную культуру нашага беларускага традыцыйнага адпачынку”. 

IMG_3137.JPG

IMG_3149.JPG

IMG_3173.JPG

Этнапраект Патрыцыі Свіцінай з фальклорнай праграмай традыцыйных беларускіх песень, танцаў і гульняў стаў прыгожым завяршэннем “Кушлянскага фэсту”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.