25 ЛІПЕНЯ - ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

 

25 ЛІПЕНЯ - ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

Общество
25.07.2021
4186

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Смаргоншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам – днём пажарнай службы!

Прайшло нямала часу з той пары, калі барацьба з пажарамі стала дзяржаўнай справай. Год за годам, развіваючы матэрыяльна-тэхнічную базу, укараняючы перадавыя тэхналогіі і метады працы, ратавальнікі-пажарныя захоўвалі самае галоўнае гатоўнасць па першым клічы прыйсці на дапамогу.

Праца ў экстрэмальных умовах патрабуе асабістай мужнасці і адвагі, умення хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе людзей. Пажарныя, па прафесійнаму абавязку і покліку свайго сэрца, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.

Няхай вашае здароўе будзе моцным, сямейны дабрабыт – невычэрпным, гады жыцця – доўгімі і шчаслівымі. Няхай вашы адважныя сэрцы заўсёды гараць ярка, а душу кожны дзень саграваюць цёплыя і светлыя ўсмешкі вашых любімых і блізкіх людзей. Са святам! 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.