25 ЛІПЕНЯ - ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлёвай галіны!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам Днём работнікаў гандлю!
Гандаль адна з развітых сфер абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы штодзённай рабоце людзей, якія задзейнічаны ў ёй, мы своечасова і пастаянна можам атрымліваць неабходныя для нас прадукты і прамысловыя тавары. Увага і добразычлівасць у адносінах да пакупнікоў, добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, прафесіяналізм з’яўляюцца адметнымі рысамі работнікаў гандлёвых аб’ектаў раёна.
Мы ўпэўнены, што і надалей ваша дзейнасць, паважаныя работнікі гандлю, будзе накіравана на ўмацаванне і развіццё спажывецкага рынку, задавальненне самых высокіх запытаў у таварах і паслугах жыхароў і гасцей Смаргоншчыны. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у дасягненні пастаўленых задач і заўсёды ўдзячных пакупнікоў. Міру і дабра вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.