Захаваем культурную спадчыну разам з Неугамонам

 

Захаваем культурную спадчыну разам з Неугамонам

Общество
21.07.2021
1038
На працягу ліпеня ў аздараўленчым лагеры “Неугамон” сярэдняй школы №2 рэалізавана тэматычная лагерная змена “Спадчына”.


Змена “СIMG_20210721_121837.jpg

общая.jpgпадчына” – гэта вывучэнне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аднаўленне і захаванне яго традыцый. Тры перыяды лагернай змены  «Добры пачатак - палавіна справы»,  «Дзе дружна – там хлебна», «Канец – справе вянец» - пазнаёмілі выхаванцаў з ідэяй і гульнёвымі задачамі змены, практычна прадставілі падлеткам культурную спадчыну беларусаў.

Разнастайныя формы: размовы з элементамі дыскусіі «Мудры запавет продкаў», пазнавальная хвілінка “Усё пачынаецца з Азбукі”, адукацыйны праект “Ад Каляд да Пакравоў”, - спрыялі развіццю цікавасці да вытокаў нацыянальнага характару і гісторыка-культурнай самабытнасці беларускага народа.

Гульнёвая ідэя змены “МанетКА” дазволіла выхаванцам адчуць дух спаборніцтва, рэалізаваць сістэму індывідуальнага росту.

Шырокае выкарыстанне элементаў народнай педагогікі прасочвалася ў кожным лагерным дні, што садзейнічала духоўна-маральнаму развіццю выхаванцаў. “Выхаванне, створанае самім народам і заснаванае на народных пачатках, мае тую выхаваўчую сілу, якой няма ў самых лепшых сістэмах, заснаваных на абстрактных ідэях або запазычаннях іншага народа», – пісаў Канстанцін Ушынскі.