18 ліпеня – Дзень металурга
Паважаныя работнікі і ветэраны металургічнай галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам Днём металурга!
Металургічная галіна заўсёды была адным з лакаматываў айчыннай эканомікі, неад’емнай часткай жыцця краіны і народа. Кіруючы машынамі і агрэгатамі, стоячы ля даменных печаў і пракатных станаў, металургі ў літаральным сэнсе куюць моц і стратэгічную перавагу нашай дзяржавы.
Развіццё металургічнага комплексу нашай вобласці шмат у чым вызначае дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.
Паважаныя металургі! Ваша прафесія была і застаецца справай стойкіх, моцных людзей. Дзякуем усім «творцам металу», ветэранам галіны за добрасумленную працу і вернасць абранай справе. Мы высока цэнім ваш уклад у развіццё прамысловасці і ўмацаванне эканомікі раёна. Жадаем шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай кожны дзень радуе новымі дасягненнямі на карысць нашай Радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.