Смаргонцы пра Беларусь

 

Смаргонцы пра Беларусь

Общество
06.07.2021
1444
На працягу месяца ў рэдакцыі газеты “Светлы шлях” праходзіў лірычна-патрыятычны конкурс “О Беларусь, мая калыска”. На адрас газеты было даслана шмат вершаў аўтарамі рознага ўзросту. Як і было абяцана, пераможцы вызначаны сярод дзяцей і сярод дарослых. Першыя месцы мы прысудзілі вершу Галіны Швабовіч “Пад Смаргонню” і вершу “Мой милый край” Дар’і Балунда.

За шчырую любоў да Радзімы і актыўны ўдзел у конкурсе газеты пераможцам падзяквала галоўны рэдактар Наталля Антоненка і ўручыла падарункі і дыпломы.

дарья 2.JPG

Дар’ю Балунда з перамогай віншуе Наталля АНТОНЕНКА.


галина.jpg

Верш Галіны ШВАБОВІЧ стаў лепшым сярод твораў дарослых.



Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Лізаветы ВЯРЖЫНСКАЙ.



Мой милый край

Гляжу я с восхищением на улицу свою,

Колышет теплый ветер ветви сада.

Я так тебя, мой милый край, люблю,

В твои глаза глядеть я вечно рада.

Таких на свете нету облаков,

И запах у сирени прям особый.

Ты всех дороже и роднее уголков,

Так оставайся, край мой, мирным и свободным!

Изранена земля - душа твоя,

А память - она вечно будет с нами.

Страданья те, что принесла война,

Лечили мы нелегкими годами.

Гордимся, чтим, героев, земляков,

Всех тех, кто жил, Отчизну прославляя,

От жителей земли, от всех людей поклон,

Тебе, мой город, и страна моя родная!

Балундо ДАРЬЯ, 11 лет,

ДСП Сморгонского СПЦ


Пад Смаргонню

Звыш ста гадоў таму назад

Зямля ад ворагаў стагнала:

Снарады, кулі, крык салдат,

Вайны бязлітаснай навала.

Баі вяліся, фронт стаяў,

Трымалі доўга абарону.

Васемсот дзесяць доўгіх дзён

Былі салдаты пад Смаргонню.

Наш горад “мёртвы” называлі,

Ён сцёрты быў з твару зямлі.

Усё дашчэнту зруйнавалі,

А пакарыць і не змаглі.

Аблокі газавага дыму

Запаланілі ўсё наўкол.

Хоць бы схавацца на хвіліну,

Не чуць ні стогнаў, ні праклён!

Мой дзед Юльян таксама быў

У пекле тым, травіўся газам.

Але дамоў прыйшоў жывым,

Каб мірнае жыццё наладзіць.

Не ўсім пашчасціла сустрэць

Яго ля хатняга парога.

Не стала маці, сівеў бацька,

Сына чакаючы з дарогі.

І адбудоўвалі нанова

Сядзібу Добрая зямля,

Каб жыць па-новаму шчасліва,

Залечваць раны спакваля.

 

Галіна ШВАБОВІЧ.