Лета сустракай і правілы дарожнага руху запамінай

 

Лета сустракай і правілы дарожнага руху запамінай

Общество
29.06.2021
354
Навучанне дзяцей правілам бяспекі дарожнага руху, па-ранейшаму, застаецца адной з найважнейшых задач дашкольнай адукацыі. Таму ў яслях-садзе №10 праводзіцца пастаянная праца з дзецьмі па фарміраванню ўяўленняў аб важнасці захавання правілаў дарожнага руху.

1.jpg

Стала традыцыяй штогод летам праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы бяспекі дарожнага руху. Вось і гэтае лета не стала выключэннем. Фарміраванню уяўленняў аб правілах дарожнага руху ў дзяцей дашкольнага ўзросту, замацаванню ўяўленняў аб дарожнай азбуцы, аб бяспечных паводзінах на вуліцы і дарозе дапамагаюць забавы, у аснове якіх выкарыстоўваюцца гульнявыя тэхналогіі.

Для нашых выхаванцаў была арганізавана забава "Лета сустракай і правілы дарожнага руху запамінай". Дзеці "прымерылі" на сябе ролі ўдзельнікаў дарожнага руху: быў рэгуліроўшчык, аўтамабілісты і юныя пешаходы. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў розныя гульні: "Збяры святлафор", "Прагулка", "Адгадай загадкі". З асаблівай цікавасцю яны выконвалі песню пра правілы дарожнага руху і танец "дарожны знак". З веданнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні па правілах дарожнага руху, з задавальненнем на практыцы ўдасканальвалі іх. Забава прайшла вельмі весела і цікава, а самае галоўнае, карысна і пазнавальна. Вось так лёгка і даступна, у гульнявой форме, нашы выхаванцы замацоўвалі такія важныя правілы дарожнага руху. У канцы мерапрыемства ўсе выхаванцы адзначылі, што правілы дарожнага руху трэба не толькі ведаць, але і выконваць, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

3.jpg

5.jpg

Аляксандра Аўдзейчык,

музычны кіраўнік ясляў-сада № 10 г. Смаргоні.

Статьи по теме: