Шануем і праслаўляем Айчыну

 

Шануем і праслаўляем Айчыну

Общество
02.07.2021
493
З чаго пачынаецца Радзіма... Радзіма пачынаецца з дома, дзе збіраецца ўся сям'я, з горада, у якім мы жывем, краіны, багатай сваёй гісторыяй. Радзіма пачынаецца з кожнага з нас, нашага ўкладу на карысць краіны.

1.jpg

Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаўз гэтай мэтай у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №15 г. Смаргоні» прайшла акцыя "Памятаем! Шануем! Праслаўляем Айчыну!», якая была прымеркавана да Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Цікава і пазнавальна прайшлі мерапрымствы "Я ганаруся, што я грамадзянін нашай краіны", "Нашы сімвалы – наш гонар", якія спрыялі выхаванню ў дзяцей пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, абудзілі жаданне быць адважным і моцным абаронцам сваёй Радзімы. Дзеці чыталі вершы і спявалі патрыятычныя песні аб Радзіме, танцавалі, гулялі ў дыдактычныя гульні.

Хочацца адзначыць, што пазіцыя дарослых, іх асабісты прыклад, цікавасць да падзей Вялікай Айчыннай вайны і трапяткое стаўленне да памяці продкаў, да Радзімы перададуцца дзецям, дапамогуць ім сфарміраваць паважлівае стаўленне да подзвігаў нашых дзядоў і прадзедаў і гонар за мінулае і сучаснасць нашай краіны.

3.JPG

5.JPG

7.JPG

8.JPG

10.JPG

14.jpg

16.jpg

Алена ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік,

Ірына ЗЕНКЕВІЧ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці   

ясляў-сада №15.

Статьи по теме: