30 чэрвеня – Дзень эканаміста
Паважаныя эканамісты, ветэраны фінансавай галіны раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння няма ніводнай сферы, у якой бы не працавалі эканамісты. Ад эфектыўнасці вашай работы ў многім залежыць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Ваш прафесіяналізм запатрабаваны.
Перад вамі стаяць няпростыя задачы: вызначэнне перспектыў і стварэнне ўмоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна.
Няхай шматгадовы вопыт, веды і навыкі дапамагаюць вам у вырашэнні задач па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў і нарошчванні матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
Шчыра жадаем паспяховай рэалізацыі ўсіх вашых ідэй і праектаў, здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту і любові, падтрымкі і разумення з боку родных і блізкіх людзей.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.