У добры шлях, выпускнікі!
Дзве выпускніцы сталі пераможцамі трэцяга этапу алімпіяды і папоўнілі капілку дасягненняў раёна прызавымі месцамі: Вікторыя Капыш па беларускай мове (І месца) і Надзея Саладкевіч па гісторыі (ІІІ месца). Іх дзень быў асветлены бляскам залатых медалёў.
З ганаровай місіяй віншавання ўстанову наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук і старшыня Крэўскага сельсавета Віктар Дзятчык. Яны пажадалі поспехаў, натхнення, радасных падзей у жыцці выпускнікоў, вяртання на малую радзіму высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
З вуснаў дырэктара ўстановы Таццяны Капыш прагучалі словы падзякі ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу за зладжаную, мэтанакіраваную, адказную працу. Класны кіраўнік Вера Мокіч пранікнёна дала наказ сваім выхаванцам. Ад імя бацькоў з цікавай творчай імпрэзай і словамі ўдзячнасці выступіла Марыя Капыш.
На працягу ўсяго свята гучалі песні, віншаванні, шчырыя пажаданні. У добры шлях, выпускнікі!