Адзіная планета, адзіная сям’я
З мэтай выхавання талерантнасці, этыкі міжнацыянальных адносін, прыняцця і разумення іншых нацыянальнасцей, умення пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць, фарміравання павагі да сябе і іншых людзей, іх культуры ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” прайшоў шэраг меропрыемстваў.
З выхаванцамі сярэдніх груп адбылася гутарка “У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я”, дзеці разглядалі альбомы з малюнкамі нацыянальнай рускай і беларускай вопраткі, прадметамі народнага дэкаратыўнага мастацтва, чыталі рускія і беларускія народныя казкі.
Выхаванцы старэйшых груп падрыхтавалі невялікі канцэрт да Дня яднання дзвюх краін-суседак. У музычнай зале дашкольнікі чыталі вершы на рускай і беларускай мовах, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў народныя гульні.
Пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Райбе .С.І. выхаванцы выступілі на пляцоўцы Смаргонскага раеннага цэнтра культуры на канцэрце, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, з творчым нумарам “Беларусь - мой дом”.
Мы мяркуем, што, дзякуючы праведзеным разнастайным мерапрыемствам, выхаванцы пашырыліся свае ўяўленні аб культуры і традыцыях брацкага народа.