Адзіная планета, адзіная сям’я

 

Адзіная планета, адзіная сям’я

Общество
05.04.2021
3963

З мэтай выхавання талерантнасці, этыкі міжнацыянальных адносін, прыняцця і разумення іншых нацыянальнасцей, умення пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць, фарміравання павагі да сябе і іншых людзей, іх культуры ва ўстанове дашкольнай адукацыі  “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” прайшоў шэраг меропрыемстваў.

IMG-400662207f4eecb58cd7e7bc55c96be4-V.jpg

З выхаванцамі сярэдніх груп адбылася гутарка “У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я”,  дзеці разглядалі  альбомы з малюнкамі нацыянальнай рускай і беларускай вопраткі, прадметамі  народнага дэкаратыўнага мастацтва, чыталі рускія і беларускія народныя казкі.

Выхаванцы старэйшых груп падрыхтавалі невялікі канцэрт  да Дня яднання дзвюх краін-суседак.   У музычнай зале дашкольнікі чыталі вершы на рускай і беларускай мовах, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў народныя гульні.

IMG_20190312_110105.jpg

Пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Райбе .С.І. выхаванцы  выступілі на пляцоўцы Смаргонскага раеннага цэнтра культуры  на канцэрце, прысвечаным  Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, з творчым нумарам “Беларусь - мой дом”.

Мы мяркуем, што, дзякуючы праведзеным разнастайным мерапрыемствам, выхаванцы пашырыліся свае ўяўленні аб культуры і традыцыях брацкага народа.

IMG_20210402_143156.jpg