Фінансава граматныя паводзіны – аснова дабрабыту грамадзян!
Сярод навучэнцаў 1-11 класаў сярэдняй школы №5 горада Смаргоні з мэтай фарміравання патрэбы да павышэння фінансавай граматнасці для дасягнення фінансавай незалежнасці і ўмення правільна карыстацца грашыма прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці.
У фае школы вучнямі былі арганізаваны выставы агітацыйных лістовак-малюнкаў “Грошы маюць значэнне” і фота-сэлфі “Я і мая скарбонка”.
Для вучняў 5-6 класаў старшакласнікі быў арганізавалі квэст “Зарабі грошыкі” па станцыях. Вучні з вялікай ахвотай і энтузіазмам праходзілі выпрабаванні: разгадвалі рэбусы, працавалі з прымаўкамі, суадносілі грашовыя адзінкі з краінамі свету, адказвалі на казачныя фінансавыя пытанні. Апошняй станцыяй пад час квэсту быў “Банк” у кабінеце дырэктара школы, дзе былі падведзены вынікі гульні і ўзнагароджаны пераможцы.
З вучнямі 9 “Б” класа была арганізавана сустрэча з спецыялістам ААТ “ААБ Беларусбанк” Інай Фурс. Яна распавяла вучням аб правілах правільнага карыстання банкаўскімі плацёжнымі карткамі і актуальнасці безнаяўных разлікаў, што больш бяспечна карыстацца ў інтэрнэт-магазіне віртуальнай карткай. Была засяроджана ўвага вучняў на банкаўскай службе бяспекі па барацьбе з рознымі відамі махлярства. Вучні змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы спецыяліста.
Для навучэнцаў 9 - 11 класаў прайшла гульня “Дзе фінансавая логіка?” з мэтай фарміравання асноў фінансава граматных паводзін і бяспекі.
У анлайн фармаце вучням можна было прайсці заданні віктарыны “Эканамічныя загадкі”.
На працягу тыдня вучні школы пазнаёміліся з такімі складанымі паняццямі, як эканоміка, фінансы, пададкі, зразумелі, што поспех прыходзіць да таго, хто не толькі зарабляе грошы, але і граматна плануе свае траты і ўкладанні. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць ім у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.
Фінансава граматныя паводзіны кожнага чалавека з’яўляюцца асновай і неабходнай умовай забеспячэння належнага ўзроўню дабрабыгу грамадзян.