28 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Общество
28.03.2021
722
Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёна, вырашэнне пытанняў камфортнага пражывання і сэрвісу насельніцтва раёна. Ад вашай работы, адносін да сваёй справы шмат у чым залежаць настрой людзей і іх працоўныя поспехі.
Сёння важна не спыняцца ў развіцці, ісці далей і прымнажаць зробленае, быць уважлівымі да патрэб і запытаў людзей, мець выразныя арыенціры на перспектыву, смялей прымяняць сучасныя формы абслугоўвання насельніцтва і павышаць якасць аказваемых паслуг.
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту.