Народнай творчасці руплівая ахоўніца
Сярод слухачоў – работнікі культуры, многія з якіх пачыналі свой прафесійны шлях “у часы Соф’і Лазар”. Цёплыя словы ў гонар Соф’і Іванаўны выказалі цяперашні начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар раённай бібліятэкі Святлана Афанасьева, работнік раённага Цэнтра культуры Ігар Кавальскі, а таксама Алена Давыдзенкава з Жодзішак, Альфрэда Дыро з Вішнева, Наталля Трацяк з Лешчанятаў, Зоя Варпаховіч з Сінькоў, музыка Валянцін Бортнік і кіраўнік народнага хору ветэранаў Аляксандр Лях. У якасці падарункаў – сувеніры, кветкі, любімыя песні і вершы юбіляркі.
А Уладзімір Церабун, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, падарыў сваю акварэльную работу – апошнім часам скульптар захапіўся маляваннем.
“Усё жыццё маё было аддадзена рабоце. Любімай справе. Я і цяпер актыўна цікаўлюся культурныя жыццём Смаргоншчыны, усе навіны чытаю ў газеце “Светлы шлях” і шчыра радуюся дасягненням нашых культработнікаў, - зазначыла віноўніца ўрачыстасці і зрабіла нечаканы пераход. - Адзінае, пра што шкадую, - не нарадзіла больш дзяцей. Двое – гэта ўсё ж такі мала, - лічыць віноўніца ўрачыстасці. - І цяпер маладым кажу: нараджайце дзяцей, трое – мінімум, а лепш чатыры ці пяць. Бог дапаможа іх выгадаваць. Я сама з сям’і, дзе нас выхоўвалася пяцёра, і кожны знайшоў сваё месца ў жыцці”.
Не спрачацца і не крыўдзіцца – дзве рэчы, якія пастанавіла для сябе Соф’я Лазар. Здаецца, так проста… Але далёка не кожны можа жыць па гэтых запаветах.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.