У Солах вясну гукалі

 

У Солах вясну гукалі

Общество
22.03.2021
676

Абрадавае свята “Гуканне вясны” правялі ў Сольскіх яслях-садзе. У абрадзе галоўнае весяліцца, спяваць ды радавацца жыццю.

2021-03-19_15-30-18_140.jpg

2021-03-19_15-30-24_285.jpg

Зіма адступае, а каб Вясна прыйшла хутчэй, яе трэба гукаць. Мы распачалі свята гукальнай песняй “Жавароначкі прыляціце”, а затым усе разам вадзілі карагоды “Сонейка цёплае, сонейка добрае”, гралі на дзіцячых музычных інструментах, гулялі ў беларускія народныя гульні “Грак”, “Ручаёк”, прасілі сонейка абагрэць зямлю.

Людзі кажуць, што вясну прыносяць птушкі. Для свята нашы выхаванцы ўпрыгожылі залу птушачкамі, якіх яны зрабілі з паперы, саломы, цеста на гуртку “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” пад кіраўніцтвам выхавальніцы Жанны Найдзіч. Рознакаляровых самаробных птушак дзеці пасадзілі на дрэўца як мага вышэй з верай, што птушкі, якія вяртаюцца з выраю, хутчэй убачаць свой родны кут, выберуць чыюсьці хату – і там будзе шчасце.

2021-03-19_15-30-27_149.jpg

2021-03-19_15-30-29_991.jpg

Вельмі хацелася  наблізіць прыход красуні-вясны, паслухаць спевы птушачак,  дзеля гэтага дзеці  пасвісталі ў свістулькі.