Святочная дата сакавіка
Общество
18.03.2021
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад.
Канцэртам патрыятычнай тэматыкі ўшанавалі гэты дзень у КУП ДРАЦ “Лясная паляна”. Не голасам, сэрцам гаварылі вядучыя праграмы пра сваю Радзіму, пра яе гісторыю, мову, дасягненні, знакамітых людзей. Гучалі вершы, песні, выконваліся беларускія танцы. У кожным канцэртным нумары – любоў, пяшчота, замілаванасць, гонар за сваю Айчыну.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел члены працоўнага калектыву, педагогі суправаджэння, а таксама дзеці, што праходзяць зараз аздараўленне ў нашай здраўніцы.