Дарагія жанчыны Смаргоншчыны!

 

Дарагія жанчыны Смаргоншчыны!

Общество
08.03.2021
542

zf-1a4csE44.jpg

Віншую вас з першым святам вясны – 8 Сакавіка!

Усё лепшае ў свеце – ад жанчын, і мы штодня маем магчымасць упэўніцца ў гэтым. Нашы клапатлівыя матулі, пяшчотныя жонкі, любячыя сёстры і дочкі, адказныя калегі дапамагаюць мужчынам спраўляцца з самымі складанымі справамі і праблемамі. Нашы жанчыны – цудоўныя прафесіяналы, якія могуць паспяхова выканаць любую работу; пераважна на іх плячах ляжыць выхаванне дзяцей у сем’ях і навучальных установах; яны ўпрыгожваюць наш свет усмешкамі, прыгажосцю, пяшчотай.

Мілыя жанчыны! Шчыра жадаю, каб вы атрымлівалі прыемныя сюрпрызы, былі ахутаны клопатам і ўвагай мужчын не толькі 8 Сакавіка, а ў кожны са 365 дзён года.

Здароўя вам і вашым блізкім, радасці, шчасця і дабрабыту. І няхай у вашых душах заўсёды пануе вясна!

Віктар СВІЛА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Статьи по теме: