Запавет “сынам Аховы”
Вера Іосіфаўна, якая вось ужо 15 гадоў працуе ў Смаргонскім аддзеле аховы, прадставіла на рэспубліканскі конкурс свой верш “Сыны Аховы”. На абласным этапе гэту творчую работу прызналі лепшай. Акрамя дыпломаў, Вера Вайцюль атрымала падзяку ад начальніка Дэпартаметна аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шэпелева за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы.
У вольны ад адказнай работы час смаргонская паэтка піша душэўныя вершы, якія прысвячае малой радзіме, прыродзе, роднай мове, блізкім людзям, службе аховы... Мае выдадзены паэтычны зборнік “А музыка гучала”, але ў Веры Іосіфаўны ўжо ёсць вершы яшчэ для адной кнігі.
Паэтка заўсёды актыўна ўдзельнічае ў конкурсах мастацкай самадзейнасці сярод супрацоўнікаў аховы. Яе творы былі неаднаразова адзначаны прызавымі дыпломамі.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.