Трэцяе месца ў абласным этапе XIV рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергомарафон - 2020» занялі санаторныя яслі-сад № 9 (намінацыя «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»).
Беражы энергію змоладу
Общество
01.03.2021
Педагогі і дзеці падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Як калабок энергію збярог” па матывах аўтарскай казкі выхавальніка дашкольнай адукацыі Анастасіі Маршалак.
У якасці ўзнагароды – дыплом і грашовы падарунак. Нашай установе выдзелены сродкі з рэспубліканскага бюджэту ў памеры 15 тысяч рублёў для фінансавання мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Святлана ПАСЫНАК,
намеснік загадчыка санаторных я/с №9.
Фото Галіны АНТОНАВАЙ і з архіва я/с №9.