Адзіны дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай»

 

Адзіны дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай»

Общество
23.02.2021
5242
20 лютага ў ДУА «ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа», напярэдадні  Міжнароднага дня роднай мовы, быў рэалізаваны праект на прыз грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"  - дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай».

1614069542.jpg

Тэкст дыктанта цудоўны, бяздонны, напоўнены глыбінёй, прыгажосцю і пяшчотай да роднай зямлі. Ён вучыць паважаць Радзіму, размаўляць з прыродай, заклікае чалавека да ўсведамлення сваёй сапраўднай ролі на Зямлі. Галоўнай мэтай праекта стала  далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння роднай мовы. 

IMG_20210223_101143_043.jpg

Вызначыць самага актыўнага ўдзельніка праекта аказалася няпроста. Юнакі і дзяўчаты лічаць, што ведаць родную мову павінен кожны беларус. Асаблівых цяжкасцей з напісаннем дыктанта ні ў каго не было, бо ўстанова наша беларускамоўная. Па выніках праведзенага мерапрыемства пераможцай стала  Багдановіч Валерыя, навучэнка VIII класа, якая  атрымала прыз ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".