Беларуская мова – мелодыя сэрца

 

Беларуская мова – мелодыя сэрца

Общество
22.02.2021
1351

На пярэдадні свята роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №15 г.Смаргоні” пад дэвізам "Беларуская мова – мелодыя сэрца" прайшоў тэматычны дзень, мэтай якога было паказаць значэнне роднай мовы, традыцый і гісторыі беларускага народа ў фарміраванні асноў нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў.

4.jpg

На працягу дня выхаванцы паказвалі казкі на роднай беларускай мове “Зайкава хатка”, “Каза манюка”, “Як кот звяроў напалохаў”, гулялі ў беларускія народныя гульні “Кот і мышы”, “Вожык і мышы”, “Чый галасок”, “Лён”.

6.jpg

Прадстаўленне лялечнага тэатра “Батлейка” заўсёды захапляла нашых выхаванцаў. А яшчэ больш уражанняў засталося пасля таго, калі ім выпала магчымасць пазнаёміцца з лялькамі-персанажамі, паслухаць расказ аб гісторыі ўзнікнення тэатра “Батлейка”.

Наведванне кніжнай выставы надоўга запомніцца нашым выхаванцам. На выставе былі прадстаўлены беларускія народныя казкі, творы беларускіх пісьменнікаў, часопісы. У кожнага была магчымасць пагартаць старонкі кніг і часопісаў, паслухаць цікавыя казкі на прыгожай і мілагучнай беларускай мове.

7.jpg

З захапленнем выхаванцы пазнаёміліся з беларускімі народнымі строямі, шмат цікавага даведаліся аб беларускім арнаменце.

Экскурсія ў беларускую хатку вельмі спадабалася выхаванцам малодшых груп. З вялікай цікавасцю яны разглядалі прыгожыя цацкі з дрэва, гліны, ільну, тканіны, бо з імі гулялі нашы продкі.

Выхаванцы старшай групы прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Мы забыць сваю мову не мусім…”. Пад час яе правядзення гучалі на роднай мове вершы, песні, паданні. Вельмі прыемна было закружыцца ў танцы, калі гучыць беларуская народная музыка.

8.jpg

Для педагогаў установы дашкольнай адукацыі былі арганізаваны выставы дзіцячай літаратуры беларускіх аўтараў, прадстаўлены картатэкі дыдактычных гульняў.

 На працягу ўсяго дня панавала атмасфера сяброўства, добразычлівасці і супрацоўніцтва. Ніхто не застаўся абыякавым, таму што няма абыякавых да сваёй мовы.