Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з'яўляецца родная мова. Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай, уменне выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.
Родная мова наша, мы цябе ласкава і ашчадна спазнаём
Общество
19.02.2021
У межах Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі «Яслі-сад №8» з 15 лютага па 19 лютага прайшоў тэматычны тыдзень, які быў прысвечаны роднай мове, фальклору, гісторыі роднага краю. Былі праведзены конкурс малюнкаў «Беларускі казкі для самых маленькіх», выстава кніг беларускіх пісьменнікаў «Пачытай мне, мама», фотавыстава «Цытуй,чытай, спявай…»
Таксама выхавацель нашай установы адукацыі запланавалі і правялі з дзецьмі шэраг тэматычных размоў, гутарак, заняткаў, гулялі разам з выхаванцамі ў цікавыя беларускія народныя гульні,чыталі казкі на роднай мове. А для бацькоў выхаванцаў былі распрацаваны і праведзены кансультацыі «Размаўляй са мной па беларуску.»
Усе запланаваныя мерапрыемствы былі падпарадкаваны адной галоунай мэце: садзейнічаць папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, выхоўваць любоў да роднай мовы, нагадаць пра тое, што мы беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская.