“Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

 

“Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

Общество
22.02.2021
1715

З 15 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні” праходзіў Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У межах правядзення Тыдня было наладжана шэраг святочных і тэматычных мерапрыемстваў, якія спрыялі папулярызацыі роднай беларускай мовы.

IMG_20210219_132853.jpg

Адкрыўся Тыдзень  Днём  беларускай гаворкі, падчас якога ва ўсіх кабінетах і на  тэматычных пляцоўках гучала родная мова.  Усе мерапрыемствы прайшлі пад агульным дэвізам: "Гавары са мной па-беларуску". Менавіта гэтымі словамі  пачалася акцыя "Адчуй смак роднай мовы", праведзеная выкладчыкамі і навучэнцамі ў фае навучальнай установы. Акцыя стала тэматычным працягам Тыдня беларускай мовы. Усім удзельнікам, навучэнцам ды педагогам, прапаноўвалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго дня. Арганізатары таксама прапанавалі напісаць  самыя любімыя словы на беларускай мове, а затым з гэтых слоў быў складзены букет «Нашы любімыя словы».

У  бібліятэцы ўстановы адукацыі  была арганізаваны выстава мастацкай літаратуры  "Роднаму слову гучаць вечна". Завяршыўся дзень роднай мовы інтэрактыўнай гульнёй "Гавары па-беларуску".

Фота 1.png

Таксама навучэнцы 5-х, 10-х класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Мова краіны маёй”, прымеркаваным да Дня роднай мовы, падрыхтаваўшы відэаўрыўкі  на вершы вядомых беларускіх паэтаў. 

Апошні дзень Тыдня стаў па-сапрўднаму тэатральным і святочным. Юныя артысты, навучэнцы 7 класа, прадэманстравалі свае  артыстычныя здольнасці падчас паказу інсцэніроўкі ўрыўка з твора З. Бядулі “На Каляды к сыну”. Былі задзейнічаны ўсе. Плённая падрыхтоўка апраўдала сябе. Усё атрымалася! Артысты і гледачы былі задаволены. Акрамя гэтага, на кожным перапынку на працягу тыдня  ва ўстанове адукацыі гучалі беларускія песні і вершы ў выкананні навучэнцаў.