Аб малой радзіме і не толькі
У кожнага з нас свая дарога ў жыцці, свой шлях, але ў кожнага ў сэрцы жыве любоў да роднай зямлі, роднага краю, любоў да малой радзімы. У час абмеркавання інфармацыі аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, вучні выказвалі свае меркаванні і ўражанні аб ролі Радзімы ў жыцці кожнага чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі аб тым, які ўклад уносяць яны для таго, каб жыццё стала лепшым і прыгажэйшым. З пачуццём гордасці гаварылі аб значных прамысловых і сацыяльных аб’ектах розных рэгіёнаў нашай краіны, успаміналі гісторыка-культурныя помнікі і мясціны, наведаныя падчас экскурсій. Тэматычная прэзентацыя дапоўніла інфармацыю вучняў.
Юрый Аляксандравіч расказаў падлеткам пра развіццё сельскай гаспадаркі ў нашым раёне, пра дасягненні і простых людзей – працаўніках вёскі, якіх ведаюць і паважаюць нават за межамі раёна. Вучні актыўна ўключыліся ў дыялог, задавалі пытанні пра выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы тэхнікі з новым сучасным абсталяваннем, пра тое, дзе можна атрымаць тую або іншую спецыяльнасць. Юрый Аляксандравіч ахвотна дзяліўся сваімі ведамі і даў карысную інфармацыю падрастаючаму пакаленню.