Эканоміка і мы – неразлучныя сябры!
Мы вырашаем эканамічныя пытанні пры рашэнні матэматычных задач, азнаямленні з навакольным светам, пры чытанні казак. І найлепшы вынік нашай працы ў тым, што дзеці правільна выкарыстоўваюць атрыманыя веды. На прыкладзе размеркавання грошай на пакупкі нашы выхаванцы замацоўваюць уменне складаць, адымаць, у іх фарміруюцца ўяўленні аб рэальным кошце рэчаў і паслуг. Мы замацоўваем і ўдакладняем уяўленні дзяцей аб свеце эканамічных з’яў і тэрмінаў у дыдактычных гульнях “Кім быць?, “Сямейны бюджэт”, “ Мае пакупкі”, “Абмен”. Зрабіць эканоміку зразумелай дапамагаюць сюжэтна-ролевыя гульні “Супермаркет”, “Будаўніцтва дома”, “Цырульня”, “Атэлье”. У час спецыяльна арганізаванай дзейнасці дзеці знаёмяцца з прафесіямі, што дапамагае зразумець ролю працы ў жыцці чалавека, выхоўваць беражлівыя адносіны да рэчаў і прыродных рэсурсаў.
Эканамічнаму выхаванню садзейнічае знаёмства з прамысловымі цэнтрамі і прадпрыемствамі нашага краю. Мы праводзім гутаркі аб гісторыі паходжання грошай, аб тым, куды можна патраціць грошы, як трацяць іх у сям’і.
Ала Паўлоўская,
выхавальнік.