15 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРЕПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ

 

15 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРЕПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ

Общество
15.11.2020
671

Паважаныя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу Смаргоншчыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, працуе ў жывёлагадоўлі і на прадпрыемствах харчовай прамысловасці. Тых, хто не пакладаючы рук, займаецца развядзеннем і вырошчваннем жывёлы, раслінаводствам.

Сёння аграпрамысловы комплекс раёна імкнецца яшчэ больш поўна рэалізаваць свой патэнцыял: будуюцца новыя фермы, укараняюцца перадавыя тэхналогіі і прынцыпы вытворчасці, мадэрнізуюцца прадпрыемствы. Але галоўнае: за ўсім гэтым стаяць працавітыя і сумленныя людзі працы. Упэўнены, што вопыт і любоў да зямлі дазволяць вам, паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі, рэалізаваць усе пастаўленыя задачы.

Дзякуй вам за адданасць абранай справе, за вернасць сялянскім трады- цыям, за хлеб на нашых сталах.

Жадаем вам здароўя, шчырай радасці ад пладоў сваёй працы. Няхай усе намаганні заўсёды вернуцца ўраджайнымі вынікамі, засухі і ліўні абмінуць вашыя надзелы, а ўраджай перавышае самыя смелыя чаканні. Здароўя, шчасця і дабрабыту вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.